Каўказскі (Карачаева-Чаркесія)
Выгляд
Пасёлак
Каўказскі
|
Каўказскі[2] — пасёлак у Карачаева-Чаркесіі, Расія, адміністрацыйны цэнтр Прыкубанскага раёна і Каўказскага сельскага паселішча, у якое акрамя пасёлка Каўказскі ўваходзіць таксама пасёлак Красівы. Пасёлак размешчаны за 12 км на ўсход ад ускраіны Чаркеска на аўтадарозе А165 Лермантаў — Чаркеск, на поўнач ад Кубанскага вадасховішча. Насельніцтва — 3053 чалавекі (2021).
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Карачаева-Чаркесіі